Home

Рэклама

mozcraft

> Апошнія запісы
> Архіў
> Сябры
> Профіль карыстальніка
> previous 20 entries

24 чэрвеня 2009


21:32 - Firefox 3.5. Кандыдыт на выданне 2.
Выдадзены кандыдат на выданне 2 Firefox 3.5.

Заўвагі пра выданне.

Старонка сцягвання.

(Дадаць заўвагу)

14 чэрвеня 2009


11:42 - Bugzilla 3.2.3, 3.0.8, 2.22.7 па-беларуску
Выдадзены пераклады на беларускую мову чарговых версіяў Багзіла: 3.2.3, 3.0.8, 2.22.7.

Сцягваць адсюль.

(Дадаць заўвагу)

28 красавіка 2009


12:38 - Firefox 3.5 Beta 4
Выдадзены Firefox 3.5 бета 4.

Раней Firefox 3.5 быў вядомы як Firefox 3.1. Але ў сувязі з вялікай колькасцю новаўводзінаў, яго перайменавалі ў Firefox 3.5.

Сцягнуць Firefox 3.5 бета 4 можна з гэтай старонкі.

(Дадаць заўвагу)

16 сакавіка 2009


22:04 - Firefox 3.1 Beta 3
Firefox 3.1 Beta 3 можна сцягнуць адсюль.




Новаўводзіны:


  • Палепшаны рэжым прыватнага азірання.

  • Палепшаная працавыніковасць і ўстойлівасць разам з новым рухавіком JavaScript TraceMonkey.

  • Паляпшэнні падтрымкі нізкі працаўнік Сеціва.

  • Новая родная падтрымка JSON.

  • Паляпшэнні рухавіка размяшчэння Gecko, уключаючы спекуляцыйны разбор для хутчэйшага адлюстравання змесціва.

  • Падтрымка новых тэхналогіяў Сеціва, такіх як адзінкі і , W3C Geolocation API, вылучальнікі запытаў JavaScript, уласцівасці CSS 2.1 і 3, ператварэнні SVG, пазасеткавыя прыстасаванні.


(1 заўвага | Дадаць заўвагу)

6 сьнежня 2008


15:58 - Багзіла 3.2 па-беларуску
Выдадзены пераклад на беларускую мову Багзіла 3.2, новай устойлівай версіі Багзіла. Сцягваць адсюль.

(Дадаць заўвагу)

22 лістапада 2008


20:15 - Багзіла 3.2rc2, 3.0.6, 2.22.6, 2.20.7 па-беларуску
Выдадзены пераклады Bugzilla 3.2rc2, 3.0.6, 2.22.6, 2.20.7 на беларускую мову.
Спасылкі для сцягвання.

(Дадаць заўвагу)

5 кастрычніка 2008


17:39 - Багзіла 3.2rc1, 3.0.5 па-беларуску
Выдадзены пераклады Bugzilla 3.2rc1, 3.0.5.

Сцягваць адсюль.

(2 заўвагі | Дадаць заўвагу)

24 ліпеня 2008


18:11 - Jimm па-беларуску
Jimm перакладзены на беларускую мову.

Jimm - гэта клон ICQ™ для мабільных збудоваў з тэхналогіяй J2ME™ (MIDP) (Java 2 Micro Edition / Mobile Information Device Platform).

Асаблівасці:
  • Працуе на вялікай колькасці збудоваў, якія маюць падтрымку J2ME™. (На PDAs (Palm) і на большасці сучасных мабільнікаў)
  • Злучаецца непасрэдна з сеткай ICQ™ праз GPRS або UMTS.
  • Дазваляе дасылаць паведамленні ICQ™ з вашай мабільнай збудовы.
  • Ужывае пратакол ICQ™ версіі 8.
  • Паведамленні, якія Jimm дасылае праз таннае злучэнне GPRS ці UMTS, можа быць на 96 адсоткаў таннейшымі, чым SMS.
  • Падтрымлівае: дасыланне файлаў, мясцовай гісторыі, пошук кантактаў і шмат што іншае.
  • Перакладзены на вялікую колькасць моваў: англійскую, беларускую, нямецкую, расейскую, украінскую і іншыя.
  • Бясплатны, з адкрытымі зыходнікамі.

Беларуская мова даступная ў версіях 0.6, якія пакуль маюць статус Beta. Таму ў іх могуць мецца хібы.

Сцягнуць апошнюю версію Jimm можна адсюль.

(2 заўвагі | Дадаць заўвагу)

24 траўня 2008


23:07 - Firefox 3 кандыдат на выданне 1
Файэрфокс 3 кандыдат на выданне 1 ужо даступны для загрузкі (у тым ліку па-беларуску).

Прачытайце заўвагі пра выданне і пералік вядомым хібаўперад тым, як ўсталёўваць гэтае выданне.

(1 заўвага | Дадаць заўвагу)

18 траўня 2008


17:54 - Багзіла 3.0.4, 2.22.4, 2.20.6 па-беларуску
Абноўлены пераклады Багзіла на беларускую мову.

(Дадаць заўвагу)

6 красавіка 2008


15:41 - Firefox 3 beta 5

Заўвага: Файэрфокс 3 Бета 5 - прылюдна даступнае выданне, прызначанае для выпрабавання і атрымання водгукаў. Яно ўключае новыя асаблівасці і істотныя паляпшэнні працавыніковасці, карыстання памяццю і хуткасці. Прачытайце заўвагі пра выданне і пералік вядомым хібаў перад тым, як ўсталёўваць гэтае выданне.

Выпрабальнікі могуць сцягнуць пабудовы Файэрфокс 3 Бета 5 для Windows, Mac OS X і Linux на 45 розных мовах, у тым ліку на беларускай.

Новыя асаблівасці і змяненні ў гэтым выданні, для якіх патрабуюцца водгукі:

  • Паляпшэнне карыстальніцкага інтэрфейсу, у тым ліку змяненне выгляду на Windows Vista, Windows XP, Mac OS X і Linux.
  • Змяненні і выпраўленні новых асаблівасцяў: самазавяршэнне адрасоў, захаванне і аднаўленне закладак, павялічэнне/памяншэнне старонкі цалкам і іншых.
  • Выпраўленні і ўдасканаленні, якія паляпшаюць бяспеку, сумяшчальнасць і ўстойлівасць.
  • Паляпшэнні працавыніковасці: змяненні рухавіка JavaScript паляпшаюць працавыніковасць у параўнанні з папярэднімі выданнямі. У выніку паскараецца праца прыстасаванняў Сеціва, такіх як Пошта Google і Офіс Zoho.

(Падрабязней даведацца пра ўсе новыя асаблівасці можна ў раздзеле “What’s New” заўвагаў пра выданне .)


(2 заўвагі | Дадаць заўвагу)

24 лютага 2008


12:39 - Службы Сеціва ў Firefox 3
Новы Файэрфокс 3.0 будзе мець палепшанае ўзаемадзеянне з службамі Сеціва.

Было б добра мець узаемадзеянне з службамі, больш арыентаванымі на беларукага карыстальніка.

Англійскі варыянт прапануе наступныя:

  • Убудовы пошуку: Google, Yahoo, Amazon, Answers, CC, eBay, Wikipedia
  • Чытальнікі: Bloglines, My Yahoo, Google
  • Жывыя закладкі: BBC
  • Апрацаўнікі mailto: GMail, YahooMail, Hotmail
  • Апрацаўнікі Calendar: 30boxes, Google, Yahoo

Мы змянілі ўбудовы пошуку на наступныя:
Google, Yahoo, be.wikipedia.org, be-x-old.wikipedia.org, ru.wikipedia.org-be, tut.by, yandex.ru-be .

Таксама ёсць намер замяніць чытальнік Bloglines на Netvibes, бо апошні мае беларускі пераклад.

Якія, на вашу думку, службы павінны быць у беларускім Файэрфокс?

(8 заўвагаў | Дадаць заўвагу)

29 студзеня 2008


13:08 - SeaMonkey 2.0 a1pre па-беларуску

Пераклад SeaMonkey ужо ў CVS


Нарэшце  кіраўнікі праекту праверылі загружаны ў CVS пераклад і дадалі беларускі SeaMonkey у tinderbox.
Таму ўжо можна сцягнуць свежую пабудову з паслугача ftp.mozilla.org.

Што я адразу і зрабіў. Для тых хто адважыцца на такі крок, раю спярша наведаць tinderbox і ўпэўніцца, што слупок WINNT 5.2 sea-win32-tbox Dep Nightly be мае зялёны колер (ён паказвае на адсутнасць хібаў у пабудове).
Беларускія пабудовы маюць суфікс be:
[   ] seamonkey-2.0a1pre.be.linux-i686.tar.bz2 12M
[   ] seamonkey-2.0a1pre.be.mac.dmg 22M
[   ] seamonkey-2.0a1pre.be.win32.installer.exe 9.0M

Звычайна хібаў няма ў панядзелак. Тут няма нічога містычнага, як здаецца на першы погляд. Я выкладваю пераклад у нядзелю. Да панядзелка зыходны код SeaMonkey звычайна застаецца некранутым і ніводзін няўрымслівы распрацаўнік не паспявае  "сапсасаваць" пераклад зменамі ў інтэрфейсе.

Першыя ўражанні

Адразу заўважыў новую тэму :-) . На мой погляд SeaMonkey стаў больш прыгожым, значкі на паліцах пачалі выглядаць як ёлачныя цацкі. Засталася і старая "Сучасная" тэма, вядомая карыстальнікам па папярэднім выданням.

Змоўчная тэма

  Здзівіла, што SeaMonkey не скарыстаўся перавагамі з SeaMonkey 1.1. Так, SeaMonkey больш не працягвае радок Mozilla і стаў самастойным прадуктам. Таму карыстальнік SeaMonkey 2.0 будзе мець адмысловы профіль, ніяк не злучаны з былым профілям Mozilla.

Дадаткі

SeaMonkey цяпер мае паўнацэнную падтрымку пашырэнняў, тэмаў, убудоваў. Калі раней, каб усталяваць/высталяваць/дазволіць/забараніць дадаткі было даволі складана, патрабавалася шмат працаваць рукамі, дык цяпер мы можам скарыстацца кіраўніком дадаткаў, які  дазваляе рабіць гэтыя дзеянні без цяжкіх намаганняў.
Тут жа ўсталяваў мае ўлюбёныя Adblock Plus і NoScript.

Кіраўнік дадаткаў

Перавагі карыстальніка

Бачна, што распрацаўнікі SeaMonkey працуюць над новым дыялогам прызначэння перавагаў. Але пакуль што яны прайшлі палову шляху. Застаўся былы дыялог і ёсць ужо новы. У старым вас папярэдзяць пра існаванне намеру цалкам перапісаць сістэму прызначэння перавагаў у стылі, які маюць Firefox і Thunderbird.

Паштавік

Паштавік цяпер не адрозніваецца ад Thunderbird.

Паштавік

Укладальнік


Што мне заўсёды падабалася ў SeaMonkey і Mozilla, дык гэта наяўнасць і простага, і адначасова магутнага для недасведчанага карыстальніка ўкладальніка старонак сеціва. Калі вы не з'яўляецеся знаўцам HTML, CSS, калі ў вас няма на кампутары адмысловых праграм для стварэння простых старонак, тады вам спадабаецца наяўнасць магчымасці ў некалькі пстрыканняў мышшу скласці старонку, каб памясціць яе на сваю пляцоўку ў сеціве. Радуе, што распрацаўнікі SeaMonkey пакінулі ў яго складзе гэтую карысную прыладу.

Высновы


Раней SeaMonkey (Mozilla) быў маёй асноўнай прыладаю для працы ў Internet. Але паявіўся Firefox, які можна ўладкаваць пад сябе з дапамогаю разнастайных дадаткаў, і я здрадзіў SeaMonkey. Цяпер, калі апошні набыў аналагічныя ўласцівасці, час звярнуць на яго ўвагу ізноў. Для тых, хто карыстаецца парай Firefox/Thunderbird, SeaMonkey будзе цудоўнай альтэрнатывай. Ён дазволіць вам адначасова мець у наяўнасці плюсы Firefox пры "коўзанні" ў сеціве і карыстацца магутным паштавіком. Пры гэтым у памяці вашага кампутара будзе працаваць адна праграма замест двух.

SeaMonkey 2.0 a1pre яшчэ даволі сыры, але ён ужо заслугоўвае вашай увагі.

(5 заўвагаў | Дадаць заўвагу)

13 студзеня 2008


14:06 - Багзіла 3.0.3 па-беларуску.
Выдадзены пераклад для чарговай стабільнай версіі Багзіла (3.0.3).
Сцягнуць можна адсюль.

(Дадаць заўвагу)

24 сьнежня 2007


21:11 - Firefox 3 Beta 2
Firefox 3 Beta 2 даступны для загрузкі, у тым ліку беларуская версія.

УВАГА: Распрацоўцы не раяць ужываць Firefox 3 Beta 2 нікому, акрамя іншых распрацоўцаў і выпрабаўнікоў. Калі вы ўсё-такі наважыцеся карыстацца новай версіяй, дык захавайце копію вашага профілю, каб мець магчымасць аднавіць яго ў выпадку згубы даных або калі вырашыце працягваць ужываць Firefox 2. Даведацца, як зрабіць гэта, можна тут.

Firefox 3 Beta 2 - гэта чарговае выданне, прызначанае для выпрабавання новых асаблівасцяў і змяненняў, запланаваных для ажыццяўлення ў Firefox 3.

Новыя асаблівасці і змяненні ў гэтым выданні:

  • Паляпшэнне бяспекі.

  • Паляпшэнне лёгкасці ўжывання: лепшае кіраванне паролямі, лягчэйшае ўсталяванне дадаткаў, новы кіраўнік загрузак, які дазваляе ўзнаўляць загрузкі, змяненне маштабу цэлай старонкі, палепшанае ўзаемадзеянне з Windows Vista, Mac OS X і Linux.

  • Паляпшэнне зручнасці: стварэнне закладак адным пстрыканнем, паказ на паліцы месцазнаходжання адпавяданняў з гісторыі і закладак, магчымасць рэгістрацыі прыстасаванняў сеціва апрацаўнікамі пратаколаў, лепшае ўладкаванне дзеянняў загрузкі для розных тыпаў файлаў.

  • Новая архітэктура адлюстравання графікі і шрыфтоў, JavaScript 1.8, вялікія змяненні ў машыне адлюстравання HTML, родныя кіроўцы для формаў старонак сеціва, падтрымка пазасеткавых прыстасаванняў.

  • Паляпшэнне працавыніковасці: паскарэнне адлюстравання старонак, выпраўленне праблемаў згубы памяці.


Пра гэтыя і іншыя асаблівасці вы можаце даведацца больш падрабязна ў заўвагах пра выданне.

(2 заўвагі | Дадаць заўвагу)

7 лістапада 2007


19:27 - Багзіла 3.1.2 па-беларуску
Выдадзены пераклад Багзіла 3.1.2 на беларускую мову.

Багзіла 3.1.2 - чарговая распрацоўная версія Багзіла на шляху да наступнага стабільнага выдання Багзіла (3.2). Яна мае шмат новых асаблівасцяў, пазнаёміцца з якімі можна тут.

(1 заўвага | Дадаць заўвагу)

21 кастрычніка 2007


13:56 - Firefox 2.0.0.8 па-беларуску
Выдадзены Файэфокс 2.0.0.8. У новым выданні выпраўлены праблемы бяспекі. Падрабязнасці тут.

(Дадаць заўвагу)

23 верасьня 2007


17:13 - Багзіла 3.0.2 па-беларуску
Багзіла - сістэма, якая дапамагае распрацоўцам праграмаў выпраўляць вядомыя хібы ў іх прадуктах.


Пераклад Багзіла 3.0.2 на беларускую мову.


Настаўленні па ўсталяванню.


(Дадаць заўвагу)

19 верасьня 2007


21:13 - Firefox 2.0.0.7 па-беларуску
Firefox 2.0.0.7 па-беларуску.

(Дадаць заўвагу)

8 верасьня 2007


21:58 - Новыя выданні перакладаў Багзіла на беларускую мову
Новыя выданні перакладаў Багзіла на беларускую мову:

(Дадаць заўвагу)

> previous 20 entries
> Go to Top
LiveJournal.com

Рэклама